Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 5 человек

УВАГА! БЯСПЕКА!

Дата: 13 июня 2022 в 11:25, Обновлено 13 июня 2022 в 11:28
126 просмотров

Вадаёмы!

Вада памылак не даруе!

За мінулы тыдзень у Рэспубліцы Беларусь патанулі 20 чалавек, з іх 2 дзіцяці, выратавана 6 чалавек, з іх 2 дзіцяці. Большасць выпадкаў утапленняў адбыліся ў Мінскай і Магілёўскай абласцях.

Прыклады утапленняў дзяцей:

09.06.2022 чэрвеня паступіла інфармацыя, што ў вадаёме ў аг. Калодзішчы патануў хлопец. Па папярэдняй інфармацыі следства, у гэты дзень 16-гадовы падлетак ужываў алкаголь, пасля чаго вырашыў выкупацца ў сажалцы. Які тоне хлопца заўважылі рыбакі. Адзін з іх кінуўся на дапамогу, аднак выратаваць хлопца не ўдалося. Сям'я хлопца знаходзілася ў сацыяльна небяспечным становішчы, сам ён раней прыцягваўся да крымінальнай адказнасці і знаходзіўся на ўліку ў інспекцыі па справах непаўналетніх.

11.06.2022 г. у ЦАУ Аршанскага ГРАНС ад дзяжурнага РУУС паступіла паведамленне аб патанулым падлетку, 2006 г.н., на штучным вадаёме каля г. Орша. Па папярэдніх дадзеных 11.06.2022 каля 15-00 падлетак са сваімі знаёмымі накіраваўся на штучны вадаём, для святкавання здачы выпускных экзаменаў (ніхто са сваякоў пра гэта не ведаў). Каля 16-00 знаёмыя падлетка выявілі, што ён знік, пасля чаго патэлефанавалі і паведамілі ў Аршанскі РУУС аб ягоным знікненні. У 17-05 падлетак быў знойдзены вадалазам Асвода на дне штучнага вадаёма.

У сувязі з надыходам летніх канікул просім дарослых не забывацца на бяспеку дзяцей. Будзьце ўважлівыя і асцярожныя на вадаёмах, сачыце за тым, каб крыніцы небяспекі былі па-за зонай дасяжнасці дзіцяці, ні на секунду нельга пакідаць дзяцей без нагляду і не набліжайцеся да вадаёма ў стане алкагольнага ап'янення.

Пра тое, як дапамагчы чалавеку, які тоне ці якога толькі што вынялі з вады, можна даведацца з серыі «Энцыклапедыя бяспекі. Паводзіны на вадзе».

https://youtu.be/wZ2oUockfHM?list=PL6UfMc07JDjYg5pZfnY6soi8RHBDAiEtL

Падзяліцеся гэтым відэа, будзьце ў курсе самі, раскажыце іншым і, калі ласка, беражы сябе!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.