09.12.2022 Урачыстае ўручэнне кніг-падарункаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзецям, якім споўнілася 14 гадоў
Урачыстае ўручэнне кніг-падарункаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзецям, якім споўнілася 14 гадоў. Адбылося ўрачыстае ўручэнне кніг "Я - грамадзянін Рэспублікі Беларусь". У нашай краіне, у рамках рэалізацыі Прэзідэнцкай праграмы "Дзеці Беларусі", стала добрай традыцыяй грамадзянам, якія дасягнулі 14-гадовага ўзросту, дарыць кнігу "Я - грамадзянін Рэспублікі Беларусь". Кніга — выдатна аформлены альбом пра нашу Радзіму, яе гісторыю, дзяржаўны лад, нацыянальныя традыцыі і непаўторную прыроду. Артыкулы Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь выкладаюцца ў кнізе простай і зразумелай мовай і прыводзіць прыклады яе прымянення. Для маладога чалавека чатырнаццацігадовы ўзрост - час станаўлення свайго ўласнага "Я", выбару актыўнай жыццёвай пазіцыі. Важна дакладна ўяўляць, у якой краіне ты жывеш, якімі правамі валодаеш, якія законы павінен шанаваць. Дзеці, якія атрымалі падарунак, прызналі, што кніга "Я - грамадзянін Рэспублікі Беларусь" - не толькі эстэтычна аформлены падарунак, але і выдатны універсальны падручнік у дапамогу школьнай праграме па гісторыі, грамадазнаўству і літаратуры на астатнія гады вучобы.