22.09.2017 СЯРОД ВУЧНЯЎ 2 КЛАСА БЫЛА ПРАВЕДЗЕНА ГУЛЬНЯ "ХТО ТАКІЯ АКЦЯБРАТЫ?"
Пад час гульні будучыя акцябраты абмяркоўвалі правы і абавязкі грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія запісаны ў галоўным законе нашай краіны - Канстытуцыі. Наш галоўны абавязак - добрая вучоба ў школе, беражлівыя адносіны да прыродных багаццяў, веданне і захаванне гістарычнага скарбу нашай Радзімы. Будучыя акцябраты прынялі рашэнне: свае абавязкі будзем выконваць добрасумленна і папоўнім рады акцябрат!!!