АКЦЫЯ "МЫ - СУПРАЦЬ АЛКАГОЛЮ" з 26.09.2017 па 02.10.2017
Пад такой назвай на тэрыторыі вобласці праводзіцца міжведамасная прафілактычная акцыя. Яе мэта — мабілізацыя адміністрацыйных, сацыяльна-грамадскіх рэсурсаў у павышэнні эфектыўнасці работы, праводзімай па прафілактыцы ўжывання алкагольных, слабаалкагольных напояў або піва непаўналетнімі, выхаванню ў іх асноў здаровага ладу жыцця.
У межах акцыі праходзяць комплексныя прафілактычныя мерапрыемствы, накіраваныя на павышэнне міжведамаснага ўзаемадзеяння, а таксама ўзроўню індывідуальна-прафілактычнай работы.
Акцыя праводзіцца ў цесным узаемадзеянні ўсіх зацікаўленых служб і ведамстваў, пракуратуры вобласці, а таксама грамадскіх арганізацый.
У гэты перыяд арганізавана ананімнае псіхалагічнае кансультаванне дзяцей, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы па прычыне п’янства іх бацькоў. Для падлеткаў наладжваюцца тэматычныя культурна-масавыя і спартыўныя мерапрыемствы, інфармацыйныя класныя гадзіны.
З мэтай папярэджвання супрацьпраўных паводзін непаўналетніх, а таксама выяўлення дарослых асоб, якія ўцягваюць падлеткаў у антыграмадскія паводзіны, праводзяцца адпрацоўкі ў вячэрні і начны час сутак месцаў масаваага адпачынку моладзі.
У г.Магілёве адбудзецца тэматычны флэш-моб “Моладзь выбірае здаровы лад жыцця!”.