100-годдзе ВЯЛІКАЙ КАСТРЫЧНІЦКАЙ РЭВАЛЮЦЫІ
Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917 года стала падзеяй глабальнага маштабу. Яна перавярнула жыццё і ў беларускіх вёсках. На Беларусі шмат разоў змяняліся ўлады. У 1921 годзе заходняя частка краіны апынулася ў складзе польскай дзяржавы. У 1939–1945 гадах беларусы перажылі жахі Другой сусветнай вайны. Вір сацыяльных катаклізмаў адбіваўся на кожнай сям`і і па-ранейшаму прысутнічае ў памяці кожнага з нас.