Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 5 человек

Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь папярэджвае

Дата: 21 ноября 2021 в 22:16, Обновлено 21 ноября 2021 в 22:24
172 просмотра

Прафілактычная акцыя "Дэкада кібербяспекі"
з 22 лістапада па 1 снежня 2021 г.

З 22 лістапада па 1 снежня ў Беларусі пройдзе прафілактычная акцыя па шырокамаштабным інфармаванні насельніцтва аб сучасных метадах і спосабах падману, якія выкарыстоўваюцца кіберзлачынцамі, мерах супрацьдзеяння і прафілактыкі.

Найбольш распаўсюджаны спосаб выманьвання персанальных дадзеных - увядзенне ў зман падчас размовы ў месэнджарах. Здзяйсняючы званок у мэсэнджэры, зламыснікі прадстаўляюцца работнікамі банкаў, паведамляюць што ў сапраўдны момант ажыццяўляюцца падазроныя аперацыі па банкаўскай плацежнай карце або па ўкладу. «Для ўстанаўлення асобы» прапануюць назваць свае дадзеныя, у тым ліку дадзеныя карты і асабісты нумар, а таксама коды з смс-паведамленняў. У большасці выпадкаў зламыснікі звяртаюцца па імені, могуць таксама назваць апошнія 4 лічбы банкаўскай карты.

Да прыкладу, нядаўна ў Наваполацку мясцовая жыхарка падчас тэлефоннай гутаркі з нібыта супрацоўнікам банка перадала яму сакрэтныя звесткі аб рэквізітах карты, сваім ідэнтыфікацыйным нумары пашпарта і коды з смс-паведамленняў ад банка для пацверджання аперацый. У выніку жанчына пазбавілася больш за 30 тысяч долараў, пераведзеных з некалькіх яе рахункаў.

Зламыснікі настойваюць на правядзенні адмены аперацый. Для гэтага прапануюць усталяваць указаную імі праграму выдаленага доступу да прылады. Затым, каб праверыць баланс рахунку, просяць увайсці ў свой інтэрнэт-банкінг. У сваю чаргу, устаноўленая праграма дае зламыснікам магчымасць бачыць усё, што адбываецца на тэлефоне або кампутары, у тым ліку ўведзены пароль для ўваходу ў банкінг.

Таксама нярэдкія выпадкі, калі людзі проста губляюць сваю банкаўскую картку, а згубу выяўляюць занадта позна. Абавязак любога законапаслухмянага грамадзяніна, які знайшоў страчаную рэч — вярнуць яе гаспадару альбо здаць у міліцыю, а што да картак — хаця б у аддзяленне ці філіял любога банка. Але, на жаль, не ўсе грамадзяне аказваюцца добрапрыстойнымі, выкарыстоўваючы затым знойдзеную картку ў сваіх карыслівых мэтах. Несвоечасовае выяўленне знікнення і блакіроўка карты прыводзіць да таго, што зламыснік ужо паспявае выкрасці грашовыя сродкі.

Бываюць выпадкі, калі грамадзяне падчас сумеснага застолля альбо проста сумеснага баўлення часу пакідаюць свае асабістыя рэчы, у тым ліку і банкаўскія карты, у даступным месцы, што дазваляе злачынцу выкрасці карту або атрымаць усе неабходныя дадзеныя.

Каб не стаць ахвярай злачынцы, неабходна выконваць шэраг правілаў:

— нікому не перадавайце сваю карту і не паведамляйце пін-код;

- падлучыце функцыю SMS-абвесткі. Так вы зможаце адсочваць рух грашовых сродкаў на вашай карце;

- у выпадку крадзяжу або страты карты трэба неадкладна паведаміць аб гэтым у банк, які выпусціў яе, і заблакаваць карту;

- не пакідайце карту ў лёгкадаступным для навакольных месцы;

Дадатковай абаронай ад крадзяжу сродкаў з банкаўскіх плацежных карт павінна быць пільнасць саміх уладальнікаў і акуратнасць у абыходжанні з сакрэтнай інфармацыяй і яе захоўваннем.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.