Асіповіцкі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях паведамляе
Прафілактычная акцыя
"Канікулы - без дыму і агню!"
З чэрвеня па жнівень на тэрыторыі раёна пачалася прафілактычная акцыя "Канікулы - без дыму і агню!". Гэта акцыя праводзіцца ў прышкольных, летніх аздараўленчых лагерах з мэтай папярэджання ўзнікнення пажараў з прычыны дзіцячага свавольства з агнём, гібелі і траўматызму дзяцей, а таксама будзе праведзена адукацыйна-выхаваўчая работа ў галіне бяспекі жыццядзейнасці з падрастаючым пакаленнем. Ратавальнікі падрыхтавалі для дзяцей гульні і віктарыны, конкурсную і спартыўную праграму, дэманстрацыю навучальных відэафільмаў і мультфільмаў і шмат іншага.
Дарослыя павінны памятаць, што з надыходам лета прыходзіць час павышанай небяспекі. Дзеці застаюцца дома без нагляду або бавяць шмат часу на вуліцы, што часта становіцца прычынай узнікнення розных надзвычайных сітуацый і разнастайных траўм. Вось чаму важна навучыць сваіх дзяцей, якія бываюць надзвычайныя сітуацыі і як сябе паводзіць, калі здарылася бяда.
Старэйшы інспектар СПІВСО
Асіповіцкага РАНС
Раман Сярчэня